Беларуская Служба

У Літве асцярагаюцца страт  у авіяцыйнай галіне, праз беларускія шары з кантрабандай 

28.10.2025 17:44
Старшыня Асацыяцыі грамадзянскай авіяцыі Літвы Інга Дуглас заявіла, што ўрад дзейнічае занадта павольна, і гэта можа прывесці да стратаў авіякампаній у мільёны еўра. 
      .
Закрыты памежны пераход паміж Літвой і Беларуссю.vsat.lrv.lt

У Літве выказваюць занепакоенасць праз палёты беларускіх аэрастатаў з кантрабандай, якія ўжо некалькі разоў прывялі да часовага закрыцця паветранай прасторы і спынення працы Віленскага і Ковенскага аэрапортаў. 

Старшыня Асацыяцыі грамадзянскай авіяцыі Літвы Інга Дуглас заявіла, што ўрад дзейнічае занадта павольна, і гэта можа прывесці да стратаў авіякампаній у мільёны еўра. Паводле яе, нестабільнасць працы аэрапортаў пагражае тым, што міжнародныя перавозчыкі пачнуць скарачаць супрацоўніцтва з Літвой.

Прэзідэнт літоўскай Канфедэрацыі прамыслоўцаў Відмантас Янулявічус адзначыў, што інцыдэнты з аэрастатамі зніжаюць даверам інвестараў і ствараюць рызыку для новых праектаў.

Праз аэрастаты з кантрабандай Вільня ўжо закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін і заявіла, што вайскоўцы будуць збіваць шары. Праблема, паводле экспертаў, можа прывесці да сур’ёзных эканамічных наступстваў для авіяцыйнай галіны краіны.

svaboda.org/эж

Літва падрыхтавала рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю на нявызначаны тэрмін – прэм’ер краіны

27.10.2025 12:41
Учора на тэрыторыю Літвы заляцела 66 метэазондаў.